Знайсці
26.01.2021 / 15:59РусŁacБел

Павел Севярынец стаў лаўрэатам беларуска-ўкраінскай літаратурнай прэміі «Воін святла» імя Жызнеўскага

У Кіеве 26 студзеня адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання беларуска-ўкраінскай літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызьнеўскага, які сем гадоў таму загінуў падчас масавых акцый пратэсту ва Украіне. 

Беларускім лаўрэатам прэміі за раман «Беларусалім. Сэрца святла» стаў Павел Севярынец, які знаходзіцца за кратамі зь сёмага чэрвеня 2020 года, паведамляе «Радыё Свабода».

Дагэтуль Павел ужо атрымліваў прэміі Беларускага ПЭН-цэнтру імя Алеся Адамовіча, імя Францішка Аляхновіча, «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава. Дзьве з больш як дзясятка ягоных кніг напісаныя ў зьняволеньні — «Лісты зь лесу» і «Беларуская глыбіня».

Прэміяльную статуэтку Севярынца мела атрымаць ягоная маці, але яна не змагла прыехаць у сувязі з карантыннымі абмежаваньнямі. Статуэтку атрымала прадстаўніца руху салідарнасці «Разам» Алена Талстая, яна перадасьць яе ў Мінск.

Прэмія «Воін святла» заснаваная ў 2015 годзе і ўручаецца ў дзень народзінаў Міхася Жызьнеўскага ля помніка, пастаўленага ў Кіеве побач з месцам ягонай гібелі. Ініцыятарам стварэньня прэміі стаў украінскі пісьменьнік Уладзімір Даніленка, які цяпер узначальвае Кіеўскую арганізацыю Саюза славянскіх пісьменьнікаў Украіны. Гэтую ідэю падтрымаў і Саюз беларускіх пісьменьнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930