Знайсці
26.01.2021 / 15:29РусŁacБел

Гродзенца будуць судзіць за хуліганства: ён біў і душыў людзей, якія зафарбоўвалі бел-чырвона-белы сцяг

39-гадовага індывідуальнага прадпрымальніка абвінавацілі ў гвалце да людзей, якія зафарбоўвалі бел-чырвона-белыя палосы на тратуары.

Ілюстрацыйнае фота

Пракуратура Гродна накіравала ў суд крымінальную справу аб хуліганстве, піша hrodna.life.

Паводле версіі пракуратуры, гродзенец 14 снежня на вул. Агінскага ў Гродне ўжыў гвалт да мужчыны і жанчыны, якія зафарбоўвалі бел-чырвона-белыя палосы на тратуарнай плітцы. Ён схапіў пацярпелых за рукі і вопратку, пачаў штурхаць іх з боку ў бок, стаў ціснуць жанчыну за шыю, сарваў з твару мужчыны медыцынскую маску. На думку пракуратуры, ён праявіў яўную непавагу да грамадства і дэманстраваў сваю фізічную перавагу.

Паводле ч. 1 арт. 339 КК гродзенцу пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера