Знайсці
26.01.2021 / 15:01РусŁacБел

У Мінску прапалі два школьнікі

Пра вышук 12-гадовага Багдана Атасава і 13-гадовага Івана Паўленкі, паведамляў тэлеграм-канал «Шукае міліцыя».

Сёння ў 8.00 кожны з іх сышоў са свайго дома ў невядомым кірунку, але могуць знаходзіцца разам.

Прыкметы Багдана Атасава: на выгляд 12-13 гадоў, рост 158-160 см, шчыльнага целаскладу, валасы русыя, чуб афарбаваны ў белы колер. Быў апрануты ў чорна-белую куртку, чорную байку, цёмныя штаны з дзвюма белымі палоскамі.

Прыкметы Івана Паўленкі: на выгляд 13 гадоў, рост 173-175 см, шчыльнага целаскладу, валасы русыя, вочы карыя. Быў апрануты ў куртку балотнага колеру, цёмныя штаны, чорна-чырвоныя красоўкі.

Калі вам вядома месцазнаходжанне падлеткаў, міліцыя просіць паведаміць пра гэта ў Партызанскі РУУС Мінска па тэлефонах: 8 (017) 278-48-56, 8 (029) 757-33-45 або 102.

У другой палове дня стала вядома, што школьнікаў знайшлі і перадалі бацькам.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930