Знайсці
26.01.2021 / 13:16РусŁacБел

Доктар Мікіта Салавей, які даў публічны адказ Качанавай, больш не галоўны інфекцыяніст Мінска

Доктар Мікіта Салавей больш не галоўны пазаштатны інфекцыяніст камітэта аховы здароўя Мінгарвыканкама. На гэтай пасадзе ён быў з снежня 2016 года. Салавей застаецца дацэнтам кафедры інфекцыйных хвароб БДМУ.

Фота Вольгі Шукайла

Пра тое, што Мікіта Салавей больш не займае пасаду галоўнага пазаштатнага інфекцыяніста Мінска, піша Tut.by.

— Гэта праўда. З сённяшняга дня галоўны пазаштатны інфекцыяніст камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Святаслаў Алегавіч Вельгін, — адказаў Мікіта Уладзіміравіч.

Святаслаў Вельгін — намеснік галоўнага доктара па медыцынскай частцы гарадской клінічнай інфекцыйнай бальніцы Мінска.

Мікіта Салавей — адзін з самых вядомых беларускіх інфекцыяністаў, ён не адзін раз праводзіў анлайн-стрым з нагоды прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі, вакцынацыі і плыні захворвання. У лістападзе 2020 года Мікіта Салавей стаў членам Каардынацыйнай рады.

Галоўны інфекцыяніст Мінска — Качанавай: Наталля Іванаўна, дыялог будзе там, дзе гэтага захоча народ Беларусі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера