Знайсці
26.01.2021 / 11:55РусŁacБел

У Эстоніі цырымонію прысягі новага ўрада правялі з узыходам сонца ФОТЫ

Сёння прэзідэнт Эстоніі Керсці Кальюлайд зацвердзіла новы ўрад. Цікава, што цырымонія пачалася ў 8:44 — з узыходам сонца.

Старшынёй новага ўрада стала кіраўнік Партыі рэформаў Кая Калас, а ў складзе яе кабінета будзе 14 міністраў, піша Postimees.

Паводле слоў прэзідэнта, людзі разлічваюць на тое, што дзяржава атрымае перамогу ў барацьбе з каранавірусам і пажылыя людзі больш не будуць паміраць.

Па словах Кальюлайд, урад таксама таксама чакаюць і іншыя выклікі — Эстонія павінна абараніць сваю лідарскую ролю ў фарміраванні лічбавага грамадства.

Падчас урачыстай цырымоніі кандыдату ў міністры замежнага гандлю і інфатэхналогій Андэрсу Суцю стала дрэнна. Яго праводзілі ў прэзідэнцкі палац.

Як пазней сказаў Суць, з ім усё ў парадку. «Відавочна, ва ўсім вінавата падзенне цукру ў крыві. На ўсялякі выпадак правяраюся ў доктара, каб са спакойным сэрцам прысвяціць сябе працы», — сказаў ён.

Цырымонія зацвярджэння ўрада, як відаць на фота, завяршылася гарбатай і кавай.

Сярэдні заробак у Эстоніі складае, дарэчы, 1440 еўра, а мінімалка — 584 еўра.

Новы прэм'ер Эстоніі Кая Калас

У цэнтры (сувора глядзіць на прэзідэнта Эстоніі) міністр сацыяльных спраў 32-гадовы Танель Кійк

Андэрсу Суцю робіцца блага

Фоты Postimees

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930