Знайсці
26.01.2021 / 11:13РусŁacБел

Экс-кіраўнік Прэзідэнцкага аркестра Віктар Бабарыкін стаў дырыжорам Белдзяржфілармоніі

Віктар Бабарыкін знайшоў новую працу. Цяпер ён з'яўляецца дырыжорам Белдзяржфілармоніі.

Інфармацыю пра гэта Tut.by пацвердзіў дырэктар установы Аляксандр Мікіта.

Tut.by

— Так, цяпер Віктар Бабарыкін працуе ў нас дырыжорам. Ужо 13 лютага маэстра прэзентуе свой першы праект «Мужчына & Жанчына». Гэта калабарацыя Белдзяржфілармоніі і сімфанічнага аркестра радыё. У яго выкананні прагучаць найлепшыя рамантычныя мелодыі (музыка А. П'яцолы, М. Леграна, Э. Марыконэ, Э.-Л. Уэбер і іншых кампазітараў), — адзначыў Аляксандр Мікіта.

Віктар Бабарыкін кіраваў Прэзідэнцкім аркестрам з 2002 года, з моманту яго стварэння. У кастрычніку 2019 года яго знялі з пасады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031