Знайсці
26.01.2021 / 10:34РусŁacБел

Былога студэнта Яна Салановіча, які сядзеў на сутках з 1 лістапада, нечакана выпусцілі з Акрэсціна

Былога студэнта БДУІР Яна Салановіча і экс-супрацоўніка навукова-тэхнічнага цэнтра КДБ, які з лістапада знаходзіўся ў ЦІП на Акрэсціна, позна ўвечары 25 студзеня адпусцілі адтуль без тлумачэння прычын.

Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.

Студэнт БДУІР і экс-супрацоўнік навукова-тэхнічнага цэнтра КДБ Ян Салановіч быў затрыманы 1 лістапада падчас маршу ў Курапаты. Цягам лістапада і снежня Яна судзілі ажно 8 разоў за ўдзел у акцыях пратэсту, агулам ён мусіў адбыць 114 сутак арышту і выйсці на волю 23 лютага. Паведамлялася, што ён прызнаўся ў 15 удзелах у акцыях.

Такім чынам ён адсядзеў ужо амаль 90 сутак.

Таксама ўчора стала вядома, што яго адлічылі з апошняга курса БДУІР. Ян Салановіч быў прызнаны палітычным зняволеным.

Хлопец працаваў у КДБ і хадзіў на Маршы. Цяпер яму бясконца даюць суткі — ужо набег 71 дзень на Акрэсціна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930