Знайсці
26.01.2021 / 07:32РусŁacБел

Байдэн сумняваецца ў поспеху імпічменту Трампа

Прэзідэнт ЗША лічыць, што працэдура імпічменту павінна адбыцца, аднак не думае, што ў Сенаце набярэцца дастатковая колькасць галасоў для прызнання Трамп вінаватым у падбухторванні да паўстання.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн мяркуе, што працэдура імпічменту яго папярэдніка Дональда Трампа павінна адбыцца, аднак ён сумняваецца ў яе поспеху. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы паведаміў CNN.

«Я лічу, гэта [працэс імпічменту] павінна адбыцца», — сказаў ён.

Пры гэтым прэзідэнт прызнаў, што гэта можа аказаць уплыў на яго павестку і кандыдатаў у яго адміністрацыю, аднак заявіў, што «эфект быў бы горш, калі б гэтага не адбылося».

На думку Байдэна, прыхільнікі імпічменту ў Сенаце не набяруць дастаткова галасоў для таго, каб прызнаць прэзідэнта вінаватым у падбухторванні да паўстання.

Каб гэта адбылося, павінны падтрымаць рэзалюцыю 67 сенатараў з 100, гэта значыць дзве траціны. Улічваючы расстаноўку сілаў у цяперашнім складзе Сената, дэмакратам трэба атрымаць галасы 17 рэспубліканцаў.

У аўторак члены Палаты прадстаўнікоў перадалі ў Сенат рэзалюцыю аб імпічменце. За два тыдні да гэтага ніжняя палата парламента ўхваліла імпічмент тады яшчэ прэзідэнта Трампа. За прызнанне яго вінаватым прагаласавалі 232 кангрэсмены, супраць — 197.

Слуханні па справе аб імпічменце павінны пачацца на тыдні, якая стартуе 8 лютага.

Прыхільнікі імпічменту лічаць, што, знаходзячыся на пасадзе прэзідэнта, Трамп дазваляў сабе выказванні, якія падбухторвалі людзей на штурм Капіталійскага ўзгорка і будынка Кангрэса, і ў выніку прывялі да беспарадкаў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930