Знайсці
25.01.2021 / 19:52РусŁacБел

Санаторый у Юрмале, што належыць Кіраўніцтву справамі Лукашэнкі, не трапіў пад санкцыі

Літоўскі банк Swedbank з-за санкцый заблакаваў рахункі санаторыя «Беларусь» у Друскеніках, таму праца прадпрыемства прыпыненая. Але юрмальскі санаторый «Беларусь» не трапіў пад еўрапейскія санкцыі і працягвае працаваць, піша Delfi.

Санаторый «Беларусь» афіцыйна з'яўляецца беспрыбытковай арганізацыяй, у праўленні лічацца дзве грамадзянкі Беларусі і грамадзянін Латвіі. Юрмальскаму санаторыю ўдалося пазбегнуць санкцый, дзякуючы юрыдычным нюансам. У прэс-службе МЗС Латвіі растлумачылі, што юрмальскае прадпрыемства звязана з Упраўленнем справамі Лукашэнкі, у дачыненні да якога не ўведзены санкцыі.

У выпадку з Літвой санаторый знаходзіцца пад патранажам «Галоўнага гаспадарчага ўпраўлення» Упраўлення справамі Лукашэнкі, а юрмальскі — Кіраўніцтва справамі. Санкцыі ўведзены ў дачыненні да Гаспадарчага ўпраўлення, а не Кіраўніцтва справамі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930