Знайсці
25.01.2021 / 17:04РусŁacБел

Маладзечанец патэлефанаваў у міліцыю і расказаў, што забіў знаёмага

У аператыўна-дзяжурную службу Маладзечанскага РАУС паступіў званок ад невядомага. Мужчына паведаміў, што забіў знаёмага і назваў дакладны адрас, дзе адбыўся інцыдэнт.

Прыбыўшы па адрасе на вуліцу Касманаўтаў, ахоўнікі ўбачылі: ляжыць мужчына са шматлікімі раненнямі. У кватэры быў яшчэ адзін мужчына, якога адразу ж затрымалі.

У ходзе разбіральніцтва стала вядома, што беспрацоўны 37-гадовы гаспадар кватэры, раней судзімы за злоснае хуліганства, забойства і незаконны абарот наркотыкаў, запрасіў у госці 35-гадовага маладзечанца. Спіртное ўжываў толькі гаспадар. Яму не спадабалася, што яго госць зазбіраўся сыходзіць дадому. Тады гаспадар, размахваючы кухонным нажом, угаворваў госця застацца. Госць спалохаўся. Паміж мужчынамі ўспыхнуў канфлікт, падчас якога госць дастаў з кішэні сцізорык і нанёс гаспадару кватэры тры ўдары ў корпус і адзін — у шыю, пасля чаго сам паведаміў пра выпадак у міліцыю.

Завялі крымінальную справу па частцы 1 артыкуле 139 КК Рэспублікі Беларусь «Забойства». Падазраваны — у ІЧУ.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера