Знайсці
25.01.2021 / 16:53РусŁacБел

За вывешаны ў Dana Mall вялікі БЧБ-сцяг аштрафавалі маці пяцярых дзяцей. Усе выходныя яе пратрымалі на Акрэсціна

Вольга Баброва трое сутак знаходзілася ў ІЧУ да суда. Яе затрымалі 22 студзеня раніцай дома. Хоць затрымалі яе а 9 раніцы, у пратаколе напісана, што ў 17:00. Такім чынам, яе судзілі па скайпе з Акрэсціна, калі ўжо скончыліся 72 гадзіны, перадае «Вясна».

Як стала вядома на судзе, Вольгу абвінавачваюць у тым, што яна разам з людзьмі разгарнула велізарны БЧБ-сцяг у ГЦ «Dana Mall» 14 студзеня.

У выніку суддзя Максім Трусевіч суда Першамайскага раёна Мінска аштрафаваў Вольгу на 30 базавых (870 рублёў).

Вольга Баброва — мама пяцярых дзяцей, чацвёра з якіх непаўналетнія.

Фота са старонкі Вольгі Бабровай у фэйсбуку, 2015 год. 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930