Знайсці
25.01.2021 / 15:33РусŁacБел

Пуцін пракаментаваў фільм-расследаванне пра палац у Геленджыку

Прэзідэнт Расіі заявіў, што ні ён, ні яго сваякі не валодаюць палацам у Геленджыку, пра які Фонд барацьбы з карупцыяй паведаміў у фільме «Палац для Пуціна».

Аб гэтым Пуцін сказаў у час размовы са студэнтамі, піша meduza.io.

«Я не глядзеў гэтага фільма проста за адсутнасцю вольнага часу для прагляду такой… такой інфармацыі. Але гартаў відэападборкі, якія прынеслі памочнікі. Адразу хачу адказаць на ваша пытанне: нічога з таго, што там паказана ў якасці маёй уласнасці, ні мне, ні маім блізкім сваякам не належыць і ніколі не належала. Ні-ко-лі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930