Знайсці
25.01.2021 / 14:45РусŁacБел

Максім Знак застаецца ў СІЗА да сакавіка, суд адхіліў скаргу абароны

Суд Партызанскага раёна сёння пакінуў без задавальнення скаргу абароны Максіма Знака на падаўжэнне тэрміну зняволення пад варту да 9 сакавіка.

Юрыст застаецца ў СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага, паведамляе прэс-служба Віктара Бабарыкі.

Максім Знак быў затрыманы 9 верасня. Ён абвінавачваецца ў закліках да дзеянняў супраць нацбяспекі (ч. 3. арт. 361 КК), абарона сёння накіравала ў генпракуратуру скаргу на ўсе папярэднія адмовы ў спыненні крымінальнага пераследу. Гэта справа Каардынацыйнай рады.

У снежні Генпракуратура завяла дзве новыя крымінальныя справы ў дачыненні да членаў Каардынацыйнай рады па фактах стварэння экстрэмісцкага фарміравання і кіраўніцтва ім, фінансавання яго дзейнасці і змовы з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам. Максіму Знаку абвінавачванняў па новых справах выстаўлена не было.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930