Знайсці
25.01.2021 / 18:09

У якім парадку людзей будуць вакцынаваць ад кавіду ў Германіі

Група людзей з наяўнымі захворваннямі вялікая, а вакцынаваць усіх адначасова немагчыма. Нямецкая медыцынская страхавая кампанія Barmer вызначыла, пры якіх захворваннях кавід асабліва небяспечны, і прапанавала парадак вакцынацыі.

Павялічыць

Фота Depositphotos.com

Плануецца, што першымі, хто мусіць атрымаць вакцыну ў Германіі, будуць людзі, старэйшыя за 80 гадоў. Затым у чарзе ідуць хворыя на дэменцыю, а потым людзі з захворваннямі печані ці з ВІЧ, піша нямецкае выданне Die Welt.

Нормы будзе дэталёва распісваць прыярытэтнасць, бо шмат пажылых людзей маюць адразу некалькі захворванняў. А звесткі медыцынскай страхавой кампаніі Barmer цяпер паказваюць, у камбінацыі з якімі захворваннямі кавід часцей за ўсё прыводзіць да смерці.

Напрыклад, інфікаваны каранавірусам пацыент са злаякаснай пухлінай і хваробай Альцгеймера мае ў 16 разоў павышаную рызыку смерці ад кавіду ў параўнанні з аднагодкамі таго ж полу.

У людзей з псіхічнымі захворваннямі і ў хворых на СНІД рызыка смерці ад віруса вышэйшая ў 7 разоў. А тыя, хто адначасова хварэе на дэменцыю, мае метастазы ў лёгкіх і пячоначную недастатковасць, маюць у 50 разоў павышаную рызыку лятальнага сыходу.

Агулам кампанія Barmer выявіла 66 захворванняў, якія могуць выклікаць цяжкую форму кавіду. Спіс узначальваюць трысомія, дэменцыя і метастазы ў лёгкіх. Акрамя гэтага, смяротна небяспечным кавід можа быць у камбінацыі з псіхічнымі захворваннямі, СНІДам, мультырэзістэнтнымі інфекцыямі.

Такім чынам, перш за ўсё ў Германіі вакцыну атрымаюць людзі, старэйшыя за 80, і медработнікі. У другой групе ідуць пажылыя, старэйшыя за 70, пацыенты з такімі хранічнымі захворваннямі, як трысомія і дэменцыя, а таксама людзі, якія перанеслі трансплантацыю органаў. У трэцюю групу трапляюць пацыенты з хранічнымі захворваннямі печані або нырак, хворыя на анкалогію або СНІД.

Тым не менш, медыцынская страхавая кампанія Barmer заклікае ўлады Нямеччыны перагледзець гэты спіс. У дадзенай пастанове зусім не ўлічваюцца людзі з псіхічнымі захворваннямі, а рызыкі групы людзей пасля трансплантацыі органаў ацэньваюцца вышэй, чым яны ёсць на самой справе па звестках кампаніі. Таксама прадстаўнікі Barmer адзначаюць, што неабходна ўлічваць стадыі хранічных захворванняў, папярэднія метады лекавання і выпадкі, калі ў чалавека некалькі хранічных хвароб. Таму прыведзены вышэй спіс будзе дапрацоўвацца.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28