Знайсці
25.01.2021 / 14:19РусŁacБел

У Нарвегіі адкрылі гіганцкія паклады рэдкіх выкапняў. Гэта зробіць Еўропу больш самадастатковай

Прадстаўнікі кампаніі Norge Mining сцвярджаюць, што знайшлі найвялікшае ў свеце радовішча тытану, ванадыю і фосфару. Згодна з папярэднімі ацэнкамі, запасы складаюць не менш за 70-80 мільярдаў тон руды.

Фота Depositphotos.com

Швейцарац Майкл Вурмсэр і яго партнёры заснавалі Norge Mining у Вялікабрытаніі ў 2018 годзе і з таго часу пачалі даследаваць глебу ў малазаселеным паўднёва-заходнім нарвежскім рэгіёне Даланэ.

Нарвежскія радовішчы выклікалі інтарэс у ЕС, бо фосфар, ванадый і тытан знаходзяцца ў спісе рэдкай сыравіны, піша Onet.pl.

У цяперашні час ванадый прэтэндуе на званне сыравіны будучыні: ужо сёння каля адной дзясятай здабытага ў свеце ванадыю выкарыстоўваецца для вытворчасці батарэй. Батарэі з ванадыю нашмат лепшыя за батарэі з літыю: іх можна зараджаць хутчэй і часцей, але пры гэтым яны не губляюць магутнасці. Больш за тое, іх можна здаць на другасную пераапрацоўку.

Тытан адыгрывае важную ролю ў сталеліцейнай прамысловасці, а фасфарыты неабходныя для вытворчасці ўгнаенняў.

Першапачаткова кампанія Norge Mining ацэньвала глыбіню залежняў у 300-400 метраў. Але пасля даследаванняў стала вядома, што глыбіня, дзе знаходзяцца рэдкія выкапні, можа дасягаць ад 2200 да 4500 метраў. Майкл Вурмсэр сцвярджае, што гэта будуць найвялікшыя ў свеце паклады фасфарытаў, большыя, чым у Расіі, Марока і Кітаі.

На цяперашні момант вядзецца падрыхтоўка да горназдабыўных работ. Пачаць здабываць карысныя выкапні плануецца дзесьці праз 5 гадоў.

Майкл Вурмсэр называе радовішча Даланэ праектам, дзе стратэгічна важнай сыравіны хопіць на сто гадоў. 

Кіраўнік кампаніі сцвярджае, што за праектам уважліва сочыць не толькі ЕС, але і Кітай. Ён падазрае, што ў Кітая ёсць намер выкупіць кампанію Norge Mining, але пра гэта не можа быць і гаворкі, бо нарвежскае радовішча — важны элемент у дасягненні кліматычнай нейтральнасці ў краінах ЕС, перакананы Майкл Вурмсэр.

Канцэпцыя кліматычнай нейтральнасці азначае, што выкіды парніковых газаў у атмасферу дзяржавай або прадпрыемствам роўныя нулю або гэтыя выкіды нейтралізуюцца шляхам выдалення парніковых газаў з паветра — за кошт пасадкі новых лясоў або з дапамогай тэхналогій ўлоўлівання вугляроду.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930