Знайсці
25.01.2021 / 12:04РусŁacБел

Цыклон «Ларс» нясе ў Беларусь дажджы, снягі і завірухі

На гэтым тыдні чакаецца вельмі няўстойлівае надвор'е. У аўторак праз тэрыторыю краіны будзе перамяшчацца паўднёвы цыклон «Ларс», які абумовіць складаныя ўмовы надвор'я.

Чакаецца снег, мокры снег, дождж. Ноччу па захадзе, раніцай і днём на большай частцы краіны — моцныя ападкі, завіруха. На захадзе краіны можа выпасці да 15-20 см снегу, — распавялі белТА ў Белгідрамеце.

Вецер будзе парывісты, да 15-20 м/с, удзень на поўдні месцамі — да 21-23 м/с. У Мінску да +5. Уначы і раніцай — дождж.

На аўторак абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

У сераду, 27 студзеня, таксама снег, мокры снег, ноччу месцамі — моцны снег і завіруха. Галалёдзіца і парывісты вецер, месцамі да 23 м/с. У Мінску ноччу і раніцай да -2, удзень каля 0, пад вечар да -2.

У чацвер, 28 студзеня, на большай частцы краіны пройдзе кароткачасовы снег, галалёдзіца. Уначы да 6 марозу, удзень у Мінску да -2, пад вечар да -4.

У пятніцу таксама снег, галалёдзіца. Уначы нават да 8 марозу, пры праясненнях — да -10 (у Мінску да -7). Днём да -5.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930