Знайсці
25.01.2021 / 14:21

Ілан Маск прапаноўвае $100 мільёнаў таму, хто створыць эфектыўную сістэму па змяншэнні вугляроднага газу ў атмасферы

Стваральнік электрамабіля Tesla заявіў, што падтрымае тэхналогію па змяншэнні колькасці вугляроднага газу ў атмасферы, каб запаволіць тэмпы глабальнага пацяплення, паведамляе The Telegraph.

Павялічыць

Фота https://ru.wikipedia.org/

Праз некалькі тыдняў пасля таго, як Ілан Маск стаў найбагацейшым чалавекам у свеце, ён заявіў пра гатоўнасць ахвяраваць сто мільёнаў даляраў таму, хто будзе здольны прыдумаць найлепшую тэхналогію ўлоўлівання і захавання вугляроду.

Генеральны дырэктар Tesla, які абагнаў Джэфа Безаса, заснавальніка Amazon.com, у рэйтынгу самых багатых людзей планеты, удакладніў, што падрабязная інфармацыя пра яго план падтрымкі новых тэхналогій з’явіцца на наступным тыдні.

49-гадовы прадпрымальнік родам з Паўднёвай Афрыкі ўжо даўно сцвярджае пра неабходнасць абараніць планету ад змены клімату. Аднак да цяперашняга часу больш прымаліся меры па скарачэнні выкідаў газу ў атмасферу, чым для змяншэння бягучага ўзроўню вугляроду ў паветры.

Тэхналогія ўлоўлівання і захавання вугляроду накіравана на тое, каб выцягваць вугляродны газ з атмасферы і захоўваць яго ў бяспечных месцах, напрыклад, пад зямлёй. Падобная тэхналогія абыходзіцца задорага, але ўжо ёсць кампаніі, якія эксперыментуюць з такімі сістэмамі.

Акрамя Тэслы, Ілан Маск таксама ўзначальвае такія высокатэхналагічныя кампаніі, як SpaceX, што займаецца распрацоўкай ракет, і Neuralink, якая займаецца вырабам нейракамп’ютарных інтэрфейсаў.

Нягледзячы на тое што Ілан Маск падпісаў клятву дарэння, ён зрабіў адносна мала для дабрачыннасці. Сам прадпрымальнік адзначае, што яго імкненне назапашваць багацце звязана з жаданнем перанакіраваць сродкі на асваенне космасу. «Спатрэбіцца шмат рэсурсаў, каб пабудаваць горад на Марсе», — сказаў ён у адным са сваіх інтэрв’ю.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28