Знайсці
25.01.2021 / 09:42РусŁacБел

Кот збег з дому і прайшоў 40 кіламетраў да месца свайго нараджэння

Двухгадовага ката-ўцекача знайшлі амаль за 40 км ад дома — у пасёлку, дзе ён нарадзіўся.

India Redman

Руды кот па мянушцы Купідон знік з дома ў Борнмуце адразу пасля Калядаў, а знайшлі яго ў пасёлку Одстак каля Солсберы. «Ён жыў у суседнім доме два гады таму — я нават не ўяўляла, што гэта тое самае кацяня», — распавяла Эмі Осбарн, якая знайшла ката, піша Бі-бі-сі.

Гаспадыня Купідона Індыя Рэдмен сказала, што ёй «язык адняло». «Ён павінен быць разумнейшы, чым здаецца — неверагодна, як ён знайшоў шлях назад».

Спадарыня Осбарн змагла вярнуць Купідона ў яго сям'ю пасля таго, як апублікавала падрабязнасці пра ката ў сацыяльных сетках.

«Індыя не магла паверыць, што гэта ён», — дадала яна.

«З усіх месцаў, куды ён мог уцячы, так дзіўна, што ён апынуўся ў месцы свайго нараджэння — гэта павінен быць інстынкт вяртання дадому».

Дабрачынная арганізацыя Cats Protection заявіла, што такое надзвычайнае падарожжа — нязвыклае для катоў.

«Даволі часта каты вяртаюцца дадому за 3-4 кіламетры, але падарожжа Купідона — надзвычайнае», — адзначыла спецыялістка ў паводзінах хатніх жывёл Нікі Трэвароў.

«У адрозненне ад іншых жывёл, якія могуць выкарыстоўваць вядомыя арыенціры або магнітныя палі для навігацыі на велізарныя адлегласці, каб вярнуцца да свайго месца нараджэння, у катоў няма прыроднага інстынкту вяртання дадому», — дадала яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930