Знайсці
25.01.2021 / 01:26РусŁacБел

Усе абмяркоўваюць, што Васкрасенскі купіў аўто за $100 тысяч. Разбіраемся

Карыстальнікі сацыяльных сетак масава перапошчваюць здымак, на якім палітолаг Юрый Васкрасенскі пазіруе на фоне новага ўседарожніка Volvo XC90. Такая мадэль каштуе мінімум $93 тысячы.

«Віншуем Юрыя з пакупкай раскошнага аўтамабіля!» — напісаў пад здымкам дылер «Вольва».

Чытайце таксама: «КДБ убачыў ува мне велізарны патэнцыял». Вялікая гутарка з Юрыем Васкрасенскім пра сустрэчу палітвязняў з Лукашэнкам

Аднак насамрэч Васкрасенкі набыў машыну яшчэ перад прэзідэнцкімі выбарамі, якія зрабілі яго знакамітым — у сакавіку 2020 года. Фота зробленае менавіта тады.

Палітолаг тлумачыць, што аформіў гэтае Volvo XC90 на сваю юрыдычную асобу. Купляў у лізінг на 3 гады пад 14% гадавых у далярах. 

Пры гэтым ён здаў у салон сваё папярэдняе аўто, Volvo XC60. Па яго словах, старую машыну залічылі за 40% ад кошту новай.

Такім чынам, даплата склала каля $60 тысяч. Аднак з улікам працэнтаў Васкрасенскаму давядзецца аддаць салону каля $85 тысяч.

Чытайце таксама. Хто такі Юрый Васкрасенскі? Палітычны шлях ад апазіцыянера да ўдзельніка інаўгурацыі Лукашэнкі і назад

Адметна, што машына палітолага ў два з паловай разы даражэйшая за аўтамабіль Ганны Канапацкай, якая набывала яго прыкладна ў той жа час.

Чытайце. Канапацкая купіла ў салоне раскошны «Рэндж Ровер». Яго кошт — амаль 100 тысяч рублёў ФОТА

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930