Знайсці
24.01.2021 / 15:50РусŁacБел

Nizkiz у інтэрв'ю Жыццё-маліна: Мы адназначна вырашылі — навошта маўчаць пра тое, што ў цябе ўнутры

Гурт «Nizkiz» напісаў ці не галоўную песню пратэстаў у Беларусі — «Правілы». Праект «Жыццё-маліна» адправіўся ў родны для гурта Магілёў, дзе сустрэўся з музыкантамі

Вакаліст Аляксандр Ільін, барабаншчык Дзмітрый Халяўкін, гітарыст Леанід Несцярук, басіст Сяргей Кульша расказалі, як удзельнікі наважыліся запісаць «Правілы» і зняць кліп проста падчас маршу ў Мінску.

— Вы калектыў, якому ёсць што губляць. Разам абмяркоўвалі выхад песні «Правілы»?

— Так. Яшчэ за тыдзень, нават дзесьці за некалькі дзён да гэтага. Факт таго, што мы можам у спісы патрапіць, рэальна пераважае. Але ўсе адназначна вырашылі: навошта маўчаць пра тое, што ў цябе ўнутры? Мы ж дарослыя людзі. Тут ужо без паўтонаў: так альбо не. А так, што «я ў прынцыпе так, але, каб лепш было, давайце ў баку паназіраю, а потым, калі што…» ― ужо нельга.

Хлопцы не баяцца, што іх выступы ў Беларусі будуць пад забаронай: «Трэба прызнацца, у нас ёсць база слухачоў за межамі Беларусі: і ва Украіне, і ў Расіі, многія пішуць з Прыбалтыкі, у Польшчу клічуць. Пытанняў з гэтым няма. Ёсць мэта ― не важна, дзе ты займаешся».

«Усе ўсё разумеюць, гэта звязана, кліп ўсе бачылі. Глупа казаць, што гэта не палітыка. Але цяпер не закранаць палітычных пытанняў ужо ніхто не можа. Нельга абмежавацца, што мы па-за палітыкай і не чапайце нас. Усе цяпер робяць нейкі выбар у адпаведнасці са сваімі поглядамі, бэкграўндам і тым, як яны бачаць далейшае развіццё падзей. Таму наш выбар такі», — мяркуе Дзмітрый Халяўкін.

«Гэта асноўны наш заробак. Дарога закрытая на тэлек, але гэта я не лічу рызыкай, нам там няма чаго лавіць. Мне здаецца, калі меркаваць не з пазіцыі сумлення, а з пункту гледжання выгод і рызык, то мы б больш страцілі, калі прамаўчалі. Калі ў цябе няма канцэртаў, але ёсць слухач ― ты як гурт яшчэ жывы. Калі ў цябе свабодныя канцэрты, але на іх ніхто не ходзіць і цябе не слухае ― гэта ўсё, кірдык.

— Ці было вусцішна на здымках кліпа?

— Так, мне канкрэтна было. Калі гэта мора людзей ― з аднаго боку ў цябе натхненне. Але з іншага боку ты не ведаеш, магчыма, нейкая правакацыя здзейсніцца ці яшчэ нешта. Мы прыцягваем да сябе ўвагу ― чым гэта скончыцца? У нас разбілі на гэтых здымках дрон, людзі перахапілі. Таму было вусцішна, так.

— У які момант табе было страшней за ўсё?

— Мы выступалі ў тым ліку на дваровых канцэртах. Свядома хацелі падтрымаць людзей, але ў той жа час разумелі, што можам не дайграць канцэрт. Бо прэцэдэнты былі: хтосьці заканчваў выступ, кагосьці забіралі. Шанцы 50 на 50. Было даволі хвалююча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930