Знайсці
24.01.2021 / 10:56РусŁacБел

Google адрокся ідэі раздаваць інтэрнэт з паветраных шароў

Праект быў задуманы для забеспячэння інтэрнэтам цяжкадаступных і бедных рэгіёнаў, але ён аказаўся на па кішэні.

Фота Wikipedia Commons.

Праект, вядомы як Loon, быў задуманы ў 2011 годзе і ўпершыню апрабаваны ў Новай Зеландыі ў 2013. Loon меў данесці інтэрнэт да мільярдаў людзей у раёнах, дзе правесці інтэрнэт традыцыйным кабельным шляхам задорага ці заскладана. Праект кантраляваўся холдынгам Alphabet Inc., але кампанія Loon не змагла дасягнуць устойлівай бізнэс-мадэлі — «зшаравы» інтэрнэт абыходзіўся таксама задорага.

Loon запускала напоўненыя газам поліэтыленавыя шары ў стратасферу. Там бартавое абсталяванне сувязі перадавала інтэрнэт-сігналы назад на зямлю.

Тым не менш, у 2015 годзе дзякуючы тэхналогіі Loon удалося павялічыць доступ да інтэрнэту ў Інданэзіі, дзе дзве трэція з 250 мільёнаў жыхароў у той час не маглі выйсці ў сетку. А ў 2017-м праект запусціў паветраныя шары над Пуэрта-Рыка пасля таго, як ураган «Марыя» пашкодзіў камунікацыйную інфраструктуру вострава.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930