Знайсці
23.01.2021 / 21:26РусŁacБел

У Расіі пратэст вырваўся ў рэгіёны — галоўнае за 23 студзеня

Нешматлікіх людзей з плакатамі ў Екацярынбургу адразу затрымлівалі. Фота «Новай газеты»

— Ніколі раней пратэсты ў рэгіёнах не былі такімі масавымі, як 23 студзеня. У Ніжнім на вуліцу выйшлі 10 тысяч чалавек, у Екацярынбургу, Уладзівастоку, Іркуцку і яшчэ сотні абласных гарадоў — дзе тысячы, дзе сотні.

— Паліцыя затрымлівала людзей за сам факт выхаду на вуліцы. Колькасць затрыманых перавысіла 3000 чалавек.

— Пратэсты былі мірнымі.

— Штабы Навальнага заклікаюць да выхаду на вуліцы і ў наступныя выходныя.

— У многіх гарадах людзі прыходзілі ў тым ліку з беларускімі сцягамі, нібы пераймаючы эстафету. У Піцеры народ па-беларуску скандаваў «Далучайся!».

— Колькасць пратэстоўцаў у правінцыі азначае, што інфармацыя пра карупцыю, распаўсюджаная Навальным, выцекла за межы сталіцы. Апазіцыя ў Расіі выйшла за межы Масквы і Піцера, улады зрабілі стаўку на падаўленне.

— Людзі выйшлі без лозунгаў і амаль без сцягоў — такі кантраст з нацыянальна афарбаваным пратэстам у Беларусі. Але і паказчык таго, наколькі задушаная грамадзянская супольнасць у царстве Пуціна.

— Калі бачыш 5-тысячны марш у Екацярынбургу пры 28-градусным марозе, дзе людзі вымушаны ісці моўчкі, каб не застудзіць горла, разумееш, што Пуцін не зможа гэта ігнараваць. Імаверна, улады Расіі будуць вымушаныя больш траціць на сацыяльныя патрэбы і павышаць заробкі. Не выключана, што ў найбліжэйшыя гады Расія будзе больш занятая сваімі ўнутранымі праблемамі, чым яна была ў 2010-х.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930