Знайсці
23.01.2021 / 17:46РусŁacБел

Светлагорскім рыбакам давялося ратавацца на дрэве ад зграі ваўкоў 

19 студзеня двое жыхароў Светлагорска, Аляксандр і Віталь, адправіліся на рыбалку. Месца выбралі ціхае, далей ад людзей — Белагорскае старарэчча ў заказніку «Выдрыца». Расставілі жарліцы і сталі назіраць за рыбай, піша выданне «Ранак».

Бліжэй да поўдня рыбакі заўважылі непадалёк ваўка.

— Неўзабаве з'явіліся яшчэ тры драпежнікі, — успамінае Аляксандр. — Зграя прайшла ўбаку і знікла ў хмызняку. Праз паўгадзіны ваўкі вярнуліся, але цяпер іх было шэсць. Адлегласць да іх была не больш за 100 метраў. Адзін воўк накіраваўся да нас, астатнія сталі разыходзіцца па баках.

Нервы ў мужчын не вытрымалі. Аляксандр, які ў гэты час размаўляў па тэлефоне з жонкай, папрасіў яе звязацца з МНС. Пасля гэтага сябры пабеглі на бераг і залезлі на дрэвы, а ваўкі схаваліся ў хмызняку на процілеглым беразе старарэчча.

Інфармацыя ад аператыўнага дзяжурнага РАНС паступіла дырэктару Светлагорскага БТПР Віктару Лапею. Па яго распараджэнні да месца здарэння выехалі тры паляўнічыя. Калі яны прыбылі ў заказнік, Аляксандр і Віталь паказалі ім кірунак, куды сышлі драпежнікі.

Леснікі абследавалі тэрыторыю і прайшлі па слядах ваўкоў. Зграя пайшла ў бок Жлобінскага раёна, пераследаваць яе не было магчымасці.

— У ваўкоў цяпер гон, яны збіраюцца ў зграі, — кажа дырэктар Светлагорскага РГА БТПР Віктар Лапей. — Пры сустрэчы з драпежнікамі ні ў якім разе нельга паказваць свой страх, мітусіцца, уцякаць. Наадварот, трэба праявіць агрэсіўнасць. Стаць у поўны рост, махаць рукамі ці палкай, крычаць. Дзікія жывёлы генетычна баяцца людзей і першымі не нападаюць.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930