Знайсці
23.01.2021 / 14:58РусŁacБел

Брытанскі штам кавіду нашмат больш смяротны — новыя звесткі

Згодна з папярэдняй інфармацыяй, новы штам кавіду павышае верагоднасць смяротнасці на 30-40%, хаця звесткі застаюцца дакладна нявызначанымі, паведамляе амерыканскае выданне The Wall Street Journal.

Фота Depositphotos.com

Брытанскія прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя папярэджваюць, што новы штам каранавіруса, які выявілі ў краіне ў мінулым месяцы, можа быць значна больш смяротны і заразны, што прывядзе да больш актыўнай глабальнай вакцынацыі.

Новы штам кавіду — найбольш распаўсюджаная разнавіднасць ва ўсіх частках Вялікабрытаніі. Улады ЗША занепакоеныя, што да сакавіка гэты штам стане самым распаўсюджаным і ў Амерыцы. Галоўны навуковы дарадца Брытаніі Патрык Вэланс у пятніцу заявіў, што верагоднасць лятальнага зыходу ад новага штаму больш на 30-40% за папярэднія разнавіднасці кавіду, але звесткі недакладныя. Вэланс сцвярджае, што з 1000 60-гадовых інфікаваных новым штамам прыкладна для 13-14 вірус будзе смяротным.

Згодна з папярэднімі высновамі з Вялікабрытаніі, заснаванымі на чатырох асобных даследаваннях, мутацыі каранавіруса робяць яго ўсё больш заразным, смяротным і ўстойлівым да вакцын. Гэта назіраецца і ў Паўднёвай Афрыцы, дзе новы штам віруса робіць цяперашнія вакцыны значна менш эфектыўнымі. Праз гэта выказваюць занепакоенасць і даследчыкі з Бразіліі.

Высновы навукоўцаў, якія кансультуюць урад Вялікабрытаніі, адносна ўмоўныя. Але брытанскія бальніцы перапоўненыя хворымі на кавід найбольш шчыльна за ўвесь час пандэміі. Імаверна, колькасць памерлых ад кавіду ў Брытаніі на наступным тыдні перавысіць 100 000. Пры гэтым вакцынацыя ў Вялікабрытаніі праходзіць больш актыўна, чым у іншых краінах Еўропы. Каля 5,4 мільёнаў чалавек вакцыянавалі ў краіне па стане на чацвер.

Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан на прэс-канферэнцыі ў пятніцу, 22 студзеня, заявіў: «Сёння нам паведамілі: у дадатак да хуткага распаўсюджвання, з’явіліся доказы, што новы штам, які ўпершыню быў знойдзены ў Лондане і ў паўднёвай частцы краіны, звязаны з больш высокай смяротнасцю».

Заява Борыса Джонсана была заснаваная на рэкамендацыі ад навуковага камітэта, вядомага як Nervtag (Кансультатыўная група па новых рэспіраторных вірусных пагрозах). У артыкуле Nervtag сцвярджалася, што чатыры асобныя групы навукоўцаў даследавалі звесткі і суадносілі іх з узростам, полам, этнічнай прыналежнасцю і папярэднімі захворваннямі. Выявілася, што новы штам павялічвае смяротнасць у 1,36-1,91 разу.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930