Знайсці
23.01.2021 / 11:37РусŁacБел

У Брэсце хлопчык праваліўся пад лёд: гуляў па парапеце і спатыкнуўся 

У Брэсце дзіця правалілася пад лёд: хлопчык упаў з парапета агароджы, паведамілі ў МНС.

Месца здарэння

22 студзеня каля 16-й гадзіны ратавальнікі атрымалі паведамленне, што на рацэ Мухавец дзіця правалілася пад лёд. Калі ратавальнікі прыбылі да месца здарэння, пацярпелы знаходзіўся ля палонкі на лёдзе на адлегласці двух метраў ад парапета набярэжнай.

Як высветлілася, 10-гадовы хлопчык, гуляючы па набярэжнай, залез на парапет вышынёй 1,5 м ад паверхні вады. Потым ён спатыкнуўся, упаў на лёд і праваліўся.

Работнікі МНС дасталі дзіця на бераг. Пасля агляду медыкамі з папярэднім дыягназам «агульнае пераахаладжэнне арганізма» яго забралі ў бальніцу. 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031