Знайсці
23.01.2021 / 09:32

З Далёкага Усходу пачаліся мітынгі ў падтрымку Навальнага — іх зачышчаюць па беларускім сцэнары 

У Хабараўску да пачатку мітынгу супрацоўнікі паліцыі перакрылі некалькі цэнтральных вуліц. У цэлым на мітынг у Хабараўску сабраліся каля 700 чалавек — гэта па ацэнках карэспандэнта Deutsche Welle. Людзі, якія сабраліся на плошчы Леніна, скандавалі: «Мы не баімся!», «Банду Пуціна — пад суд!», «Пуцін — злодзей!»

Спачатку паліцыянты з мегафонамі паведамлялі, што акцыя ў Хабараўску не ўзгодненая з уладамі, і патрабавалі ад яе ўдзельнікаў разысціся. Затым супрацоўнікі АМАПа сталі адціскаць прысутных з плошчы. Тут жа пачыналіся адзінкавыя затрыманні ўдзельнікаў пратэсту з прымяненнем дубінак. Людзі крычаць сілавікам у твар: «Фашысты!»

Стрым з акцыі пратэсту ў Хабараўску: 

Некалькі сотняў чалавек у Хабараўску перайшлі на суседнюю плошчу, аднак байцы АМАПа сталі выцясняць іх і адтуль. Мітынгоўцы хабараўцы крычаць: «Расія будзе свабоднай» і «Далоў цара!»

Сілавікам далі каманду: «Хапаць усіх запар!» Гэта трапіла на відэа ў эфіры мясцовага штаба Навальнага. Пасля гэтага АМАП пачаў масавыя затрыманні.

У відэатрансляцыі штаба Навальнага ва Уладзівастоку паведамляецца аб масавых затрыманнях удзельнікаў акцыі. Цалкам была перакрытая вуліца, па якой рухаліся ўдзельнікі шэсця. Пратэстоўцы таксама скардзяцца на зніжэнне мабільнага інтэрнэту.

Ва Уладзівастоку выйшла куды больш людзей, лозунгі тыя ж: 

Затрыманні такія ж жорсткія:

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28