Знайсці
22.01.2021 / 22:28РусŁacБел

Навукоўцам стала вядома, як будзе выглядаць наступны суперкантынент Зямлі

У выніку руху тэктанічных пліт прыкладна праз 200 мільёнаў гадоў Еўразія і Амерыка сутыкнуцца і ўтвораць новы суперкантынент Амазію, паведамляе выданне Science.

Фота Depositphotos.com

Згодна з рознымі гіпотэзамі, на планеце Зямля было некалькі суперкантынентаў, якія ўтвараліся і знікалі мільярд гадоў таму. Цяпер вучоныя выказваюць здагадку, што гэтыя вялізныя масівы сушы фарміруюцца раз на 600 мільёнаў гадоў. Даследчыкі нават здолелі прадказаць, дзе і калі сфарміруецца наступны суперкантынент, што рухаецца патокам горных парод у мантыі нашай планеты.

Кантыненты знаходзяцца на тэктанічных плітах — блоках зямной кары, якія плаваюць на мантыі. Мантыя дзейнічае накшталт катла з кіпнем: расплаўленае ядро Зямлі награвае горныя пароды, што павольна падымаюцца ўверх. У той жа час пліты зямной кары апускаюцца ў зонах субдукцыі на дно мантыі (зоны на мяжы літасферных пліт, уздоўж якіх адны блокі зямной кары пагружаюцца пад другія). Такі кругавы паток называецца мантыйнай канвекцыяй, якая на працягу мільёнаў гадоў рухае кантынентальныя пліты, што пазней зліваюцца ў адзін суперкантынент.

Каб больш даведацца пра ўтварэнне суперкантынента, Рос Мітчэл, геолаг з Кітайскай акадэміі навук, і яго калегі даследавалі спачатку мегакантыненты, якія меншыя па памеры. Адным з такіх мегакантынентаў з’яўляецца Гандвана, што ўтварылася 520 мільёнаў гадоў таму і прывяла да ўзнікнення суперкантынента Пангеі праз 200 мільёнаў гадоў.

Каб зразумець, як Гандвана стала Пангеяй, вучоныя нанеслі на мапу змены ў размяшчэнні кантынентальных пліт праз час. Затым выявілі, як гэта размяшчэнне звязана з мантыйнымі патокамі. Так навукоўцы заўважылі, што кантыненты маюць тэндэнцыю пагружацца да зон субдукцыі, дзе мантыйныя пароды астуджваюцца і апускаюцца. Мітчэл называе гэтыя зоны паясамі субдукцыі, бо кантынентальныя пліты занадта шырокія для субдукцыі, таму засядаюць і могуць рухацца толькі ў бакавым накірунку ўздоўж гэтага пояса, а пасля сутыкаюцца з іншымі кантынентамі.

З дапамогай гэтай мадэлі вучоныя таксама прадказваюць, што будзе далей з нашай планетай. Калі Пангея распалася 175 мільёнаў гадоў таму, утварылася агнявое колца — зоны субдукцыі, багатыя на вулканы і землятрусы па перыметры Ціхага акіяна. Некалькі кантынентаў ужо аб’ядналіся і ўтварылі мегакантынент Еўразію, што сутыкнулася з агнявым колцам — поясам субдукцыі нашай эпохі. Паступова Еўразія рухаецца ў бакавым накірунку ўздоўж агнявога кольца, а потым сутыкнецца з Амерыкай і ўтворыць новы суперкантынент праз 50-200 мільёнаў гадоў, сцвярджае Мітчэл.

Геолагі назвалі наступны суперкантынент Амазіяй. Хоць і існуе шмат спрэчак наконт таго, дзе дакладна будзе знаходзіцца кантынент, мадэль Мітчэла ўказвае на цэнтр Паўночнага Ледавітага акіяна.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930