Знайсці
22.01.2021 / 20:03РусŁacБел

Адвакат Кацярыны Барысевіч: Журналіст не можа несці крымінальную адказнасць за выкананне свайго абавязку

Адвакат Кацярыны Барысевіч адрэагаваў на перадачу ў суд справы журналісткі Tut.by Кацярыны Барысевіч.

Бок абароны мяркуе, што ў дзеяннях Кацярыны Барысевіч адсутнічае склад злачынства. Інфармацыя ў каментары Генеральнай пракуратуры, па словах адваката Міхаіла Баднарчука, не пацверджана матэрыяламі справы. Таксама бок абароны спадзяецца, што справа будзе разгледжаная ў адкрытым судовым пасяджэнні, дзе ўсё гэта стане відавочным шырокай грамадскасці.

— Мы настойваем, што журналіст не можа несці крымінальную адказнасць за прафесійнае выкананне свайго абавязку. Усю адказнасць у частцы недаверу грамадзян да кампетэнтных службаў павінны несці тыя асобы, якія дазволілі сабе апублікаваць непацверджаную інфармацыю (і ў далейшым яе не зняпраўдзілі), а не той, хто, кіруючыся журналісцкім абавязкам, яе зняпраўдзіў, — кажа адвакат Андрэй Мачалаў. — Таксама бок абароны абураны пазіцыяй Генеральнай пракуратуры, а менавіта незавядзенне крымінальнай справы па факце гвалтоўнай смерці Рамана Бандарэнкі пры наяўнасці відавочных доказаў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930