Знайсці
22.01.2021 / 17:47РусŁacБел

Экс-афіцэра міліцыі, які звольніўся пасля выбараў, асудзілі на 2 гады «хіміі»

У судзе Маскоўскага раёна горада Мінска суддзя Пірожнікава агучыла прысуд ў дачыненні да экс-афіцэра міліцыі Дзмітрыя Кулакоўскага. Яго прызналі вінаватым у публічнай абразе службовай асобы ў сувязі з выкананнем ёй службовых абавязкаў (артыкул 369 КК РБ) і прызначылі абмежаванне свабоды з накіраваннем у пасяленне адкрытага тыпу тэрмінам на два гады (менавіта столькі запатрабаваў пракурор). Меру стрымання змянілі на падпіску аб нявыяздзе — таму Кулакоўскага адпусцілі з пад-варты адразу пасля вынясення прысуду, паведамляюць праваабаронцы.

Акрамя таго, Кулакоўскі павінен аплаціць матэрыяльную кампенсацыю маральнай шкоды «пацярпеламу» — старэйшаму оперупаўнаважанаму Смоляру памерам у 1000 рублёў. А грошы, якія разам з іншымі рэчамі Кулакоўскага забралі пры затрыманні (каля 300 еўра), звярнуць у кошт гэтага маральнай пазовы. Ні пацярпелы, ні іншыя сведкі па гэтай справе (супрацоўнікі міліцыі) ні разу не прыйшлі на судовыя пасяджэнні (нягледзячы на хадайніцтвы адвакаткі).

Дзмітрый Кулакоўскі быў затрыманы 4 студзеня 2020 года пры спробе выехаць за мяжу. З гэтага часу ён знаходзіўся пад вартай. Тэрмін яго знаходжання пад вартай залічылі ў тэрмін абмежавання волі (адзін дзень пад вартай роўны двум дням адбыцця пакарання).

Дзмітрый распавёў, што за час яго знаходжання пад вартай яго ні разу не выводзілі на прагулкі і сёння, калі яго выпусцілі з залы суда, ён «упершыню за гэты час убачыў светлавы дзень».

Таксама Кулакоўскі адзначыў, што яму не давалі неабходныя лекі, і менавіта таму у яго цяпер дыябет першага тыпу (раней ён хварэў на дыябет другога тыпу).

Дзмітрый падкрэсліў, што яго справа сфабрыкаваная, бо яго пераследуюць за звальненне з пасады начальніка крымінальнага вышуку Заводскага РУУС горада Мінска з-за жнівеньскіх падзей. Ён будзе абскарджваць рашэнне суда.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера