Знайсці
22.01.2021 / 15:35

Агучаныя максімальныя заробкі, якія змогуць атрымліваць беларускія футбалісты

Выканкам Беларускай федэрацыі футбола зацвердзіў палажэнне «Аб ліміце максімальных фіксаваных штомесячных заробкаў, прэміяльных і іншых узнагарод для работнікаў клубаў вышэйшай лігі».

Паводле новага палажэння, 15 тысяч рублёў без уліку прэміяльных — столь зарплаты гульца чэмпіянату Беларусі, піша Tribuna.com.

Такія грошы дазваляецца плаціць толькі футбалістам беларускай «нацыяналкі» (для такога статусу неабходна згуляць не менш за 50 працэнтаў матчаў за два апошнія гады) і тром легіянерам у кожным клубе. Пры гэтым фонд штомесячнай агульнакаманднай зарплаты ў кожным клубе не павінен перавышаць 150 тысяч рублёў.

Заробак галоўнага трэнера ў новым годзе не павінен перавышаць 8 тысяч рублёў, старшы трэнер не зможа зарабляць больш за 5 тысяч, а заробак трэнера-асістэнта абмяжуюць 4 тысячамі. Зноў-такі без уліку прэміяльных.

На бонусы для футбалістаў і прадстаўнікоў трэнерска-адміністрацыйнага штаба пакуль што ўстаноўлены наступныя ліміты:

— агульнакамандны бонус за перамогу ў матчы чэмпіянаце — не больш за 30 тысяч рублёў;

— агульнакамандны бонус за перамогу ў гульні Кубка — не больш за 20 тысяч;

— за перамогу ў еўракубкавай сустрэчы — не больш за 60 тысяч на ўсю каманду.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28