Знайсці
22.01.2021 / 13:29РусŁacБел

У Літве да ліпеня ад каранавіруса могуць прышчапіць 70% насельніцтва 

Прэзідэнт Гітанас Наўседа падчас дыстанцыйнай прэс-канферэнцыі заявіў, што Літва можа спадзявацца на вакцынацыю 70% дарослага насельніцтва краіны да пачатку ліпеня гэтага года, піша Delfi.lt.

Delfi.lt

«Я б хацеў падзяліцца пэўнай інфармацыяй, атрыманай на ўчорашнім пасяджэнні Рады Еўропы, падчас якога размаўлялі аб пастаўках вакцыны, яе размеркаванні і паскарэнні. Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен запэўніла нас, што Літва ў I і ў II кварталах, практычна да пачатку лета, зможа вакцынаваць 70% дарослага насельніцтва краіны. Гэта нашмат больш, чым мы планавалі і спадзяваліся да нядаўняга часу», — сказаў Наўседа.

Прэзідэнт сказаў, што Літва атрымае каля 4 млн. доз. Паводле яго слоў, вакцынацыя 70% жыхароў можа быць дасягнута да «дня каранацыі Міндоўга» [6 ліпеня].

Ён сказаў, што перамены будуць магчымыя, калі ў найбліжэйшы час зацвердзяць вакцыну кампаніі Aztrazenecа.

«Гэтае пытанне будуць абмяркоўваць у наступную пятніцу, калі рашэнне будзе станоўчым, вакцына паступіць у Літву ў сярэдзіне лютага. На чарзе іншая буйная кампанія-Johnson and Johnson», — сказаў Наўседа. Гэтую вакцыну абмяркуюць у сакавіку, калі рашэнне будзе станоўчым, то вакцына з'явіцца ў Літве ў красавіку. Гэтая вакцына адрозніваецца тым, што, магчыма, дастаткова будзе адной дозы.

«Магчыма, хопіць і адной дозы вакцыны Johnson and Johnson, зараз праводзяць даследаванні», — сказаў прэзідэнт Літвы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера