Знайсці
22.01.2021 / 13:04

Што вядома пра чалавека, які падпаліў сябе на плошчы Незалежнасці. Расказвае жонка

Павялічыць

фота з Укантакце

35-гадовы мінчук Павел Банькоўскі падпаліў сябе на плошчы Незалежнасці ў Мінску. Яго адвезлі ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтр, у яго больш за 50% апёкаў.

Чытайце: На плошчы Незалежнасці чалавек здзейсніў самападпал

Што гэта за чалавек? Cацыяльныя сеткі Паўла абнаўляліся нячаста, на старонцы «Укантакце» некалькі рэпостаў з «Нашай Нівы» і «Радыё Свабода» за 2015 год. Некаторыя каменты пісаў па-руску, некаторыя па-беларуску.

Шмат здымкаў з сям'ёй — з жонкай, дзецьмі. На моры, у лесе, на шашлыках… Асобны пласт фота — з рыцарскіх фэстаў. У 2000-я Павел актыўна прымаў у іх удзел.

Павялічыць

«Наша Ніва» пагаварыла з Кацярынай Банькоўскай. Як аказалася, былой жонкай.

«Я не разумею, што адбываецца, зараз паеду ў бальніцу. Але там мне сказалі, што дакументаў пры ім не было», — кажа жанчына. Яна яшчэ трохі спадзяецца, што гэта памылка.

Але калі спаліў сябе сапраўды яе былы муж, то што магло быць прычынай?

«Апошнім часам у яго быў цяжкі перыяд. Мы ў разводзе са жніўня — не з палітычных прычын.

Усё гэта яшчэ магло здарыцца таму, што ён перажываў, што сям’ю падводзіць. Бо п’е і не можа справіцца з гэтым.

Але чаму ён пайшоў на плошчу — я не разумею ўвогуле».

Павел працаваў кіроўцам. Апошнім часам, па словах былой жонкі, жыў то ў сяброў, то ў сваёй маці, то яшчэ недзе.

«З мамай Паўла я гаварыла — яна таксама нічога не ведае», — кажа жанчына.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28