Знайсці
22.01.2021 / 11:15РусŁacБел

Беларусь могуць пазбавіць права на правядзенне ЧС-2021 па сучасным пяцібор'і

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці заклікаў Міжнародны саюз сучаснага пяцібор'я (UIPM) не праводзіць чэмпіянату свету ў Беларусі.

world-sport.org

«Не трэба ўзнагароджваць рэжым Лукашэнкі правядзеннем такіх буйных турніраў у краіне. У Беларусі грамадзяне падвяргаюцца гвалту, катаванням і дыскрымінацыі з боку ўладаў, а амаль 200 палітычных зняволеных утрымліваюцца ў турмах. Сучаснае пяцібор'е не павінна асацыявацца з падтрымкай жорсткага рэжыму Лукашэнкі. Заклікаем вас адклікаць права Беларусі на правядзенне чэмпіянату свету», — піша БФСС.

«Палітычны ціск ёсць, без сумненняў. Але мы не дазволім паўплываць яму на наша рашэнне. Прымем правільнае рашэнне пасля таго, як узважым усе аргументы», — сказаў прэзідэнт UIPM Клаўс Шорман.

Чэмпіянат свету павінен прайсці з 7 да 13 чэрвеня.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031