Знайсці
22.01.2021 / 08:50РусŁacБел

Ацяпленне ў Оршы вярнулі а 5-й раніцы. Работы вяліся ўсю ноч

У 5:00 жыхарам Оршы аднавілі падачу цяпла ў жылыя дамы, паведаміла «Віцебскэнерга».

Віцебскэнерга

Работнікі філіяла «Аршанская ЦЭЦ» займаліся рамонтнымі работамі на аварыйным участку цепламагістралі ўсю ноч.

Аварыя адбылася на цепламагістралі на вуліцы Савецкай у 17:00 21 студзеня. У выніку без ацяплення засталася амаль палова Оршы — мікрараёны «Чаромушкі», «Усходняя», «Цэнтр», «Астроўскага», «Свярдлова», «Паўночны» і часткова жылы пасёлак ільнокамбіната.

У Мінску, нагадаем, учора вечарам без цяпла і гарачай вады засталася частка Маскоўскага раёна.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера