Знайсці
22.01.2021 / 08:42РусŁacБел

У Брэсце памёр актывіст руху супраць акумулятарнага завода Аляксандр Марачэўскі

Яму было 63 гады

Па словах дачкі Святланы, у бацькі не было каранавіруса. Некалькі дзён таму Святлана прасіла малітваў за бацьку, які ў цяжкім стане знаходзіўся ў бальніцы, піша Брэсцкая газета.

Аляксандр Марачэўскі быў актыўным удзельнікам пратэстнага руху па барацьбе з заводам. Пастаянна браў удзел у нядзельных кармленнях галубоў, такой мірнай акцыяй пратэставалі супраць завода. За гэта яго не раз прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці і каралі вялікімі штрафамі.

На апошніх прэзідэнцкіх выбарах Аляксандр Марачэўскі быў назіральнікам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера