Знайсці
22.01.2021 / 08:09РусŁacБел

СМІ даведаліся пра планы Японіі адмяніць Алімпіяду ў 2021 годзе

Цяпер урад шукае спосабы паведаміць пра гэта, «захаваўшы твар».

Японскія ўлады прыйшлі да высновы, што Алімпійскія Гульні ў Токіа ў 2021 годзе прыйдзецца адмяніць з-за каранавіруса. Пра гэта паведамляе The Times са спасылкай на высокапастаўленага чальца ўрада краіны.

Па яго словах, японскія ўлады ўжо прыйшлі да згоды, што правесці Алімпіяду сёлета не ўдасца і цяпер шукаюць спосаб паведаміць пра гэта, «захаваўшы твар».

«Ніхто не хоча гаварыць пра гэта першым, але ўсе згодныя з тым, што гэта будзе вельмі складана», — заявіў суразмоўца Times. Ён адзначыў, што, нягледзячы на ранейшыя заявы Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) і ўрада Японіі аб далейшай падрыхтоўцы да гульняў, зімовая хваля COVID-19 перакрэсліла гэтыя планы. Уладам давялося прыняць экстраныя меры для барацьбы з каранавірусам і ўвесці надзвычайнае становішча ў найбуйнейшых гарадах краіны, у тым ліку ў Токіа.

Першапачаткова Такійская Алімпіяда павінна была прайсці з 24 ліпеня па 9 жніўня 2020 года. З-за пандэміі ў сакавіку мінулага года ўрад экс-прэм'ера Японіі Сіндза Абэ разам з МАК вырашылі перанесці гульні на наступны год.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930