Знайсці
21.01.2021 / 22:04РусŁacБел

У Мінску і Оршы адбыўся шэраг аварый на цепласетках

У Мінску ў Малінаўцы ў раёне Ясеніна аварыя. Чытачы «Нашай Нівы» паведамляюць, што знікла гарачая вада і астываюць батарэі. А прарвала трубы яшчэ днём. Знікла цяпло і гарачая вада таксама на Рафіева.

Міхалова-2 таксама засталося без ацяплення ў выніку гэтай аварыі.

Выглядае, што на рамонт трэба суткі. Гэта значыць, у многіх кватэрах цяпла можа не быць да заўтрашняга вечара.

«У другім інтэрнаце БДУІР прарвала трубы на чацвёртым паверсе. На відэа — другі паверх. Патоп закрануў шмат жылых блокаў, студэнтаў чакае вясёлая ноч», — паведамляе «Адлічана».

Праз экстранны рамонт цепласетак 22 студзеня ў Мінску не будуць працаваць сярэдняя школа № 81 і дзіцячы сад № 411 на вуліцы Альшэўскага.

Заўтрашні дзень дзеці правядуць ва ўстановах, размешчаных паблізу. Для навучэнцаў школы № 81 будуць працаваць дзяжурныя групы ў школе № 128 (Альшэўскага, 59), выхаванцаў 411-га дзіцячага садка чакаюць у яслях-садзе № 401 (Лынькова, 23).

Школьныя заняткі перанясуць з пятніцы 22 студзеня на суботу 23 студзеня.

З-за аварыйнага адключэння цеплавых сетак з 18:00 21 студзеня да 18:00 22 студзеня будзе адсутнічаць ацяпленне ў шэрагу ўстаноў адукацыі.

Ліцэй №1, Гімназія №10, 174,192;

СШ №26, 154, 160, 165, 170, 181, 206, 207, 208, 209, 213, 215;

Дзіцячыя сады: № 94, 105, 128, 414, 430, 453, 455, 460, 496, 500, 513, 523, 524, 525, 541, 542, 544, 546, 547, 549, 551, 554, 555, 556, 557, 558, 560, 563, 564, 576.

Ва ўстановах сярэдняй адукацыі заняткі пераносяцца з 22.01.2021 (пятніца) на 23.01.2021 (субота).

Ад учора перабоі з падачай ацяплення адбыліся таксама ў мінскай Сцяпянцы.

Праблемы з ацяпленнем узніклі і ў Оршы. З 17:00 21 студзеня ў Оршы, у раёне вуліцы Савецкай, праводзіцца аварыйны рамонт цепламагістралі. Часова адключана цеплазабеспячэнне мікрараёнаў Чаромушкі, Усходні, Цэнтр, Астроўскага, Свярдлова, Паўночны, часткова Жылпасёлка льнокамбіната.

19 студзеня значная аварыя здарылася ў Фаніпалі. Інфармацыя пра аварыі даходзіла таксама з Бабруйска і Магілёва.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930