Знайсці
21.01.2021 / 20:35РусŁacБел

«Гэта спроба разваліць стачку»

У страйкаме «Беларуськалія» адрэагавалі на абяцанне прадпрыемства зняць дысцыплінарныя спагнанні з работнікаў і прыняць звольненых назад.

Там заявілі, што не збіраюцца весці ніякіх перамоваў з кіраўніцтвам прадпрыемства.

«Прапанова аднавіць членаў стачкі на працу — гэта шырма для нарвежскай кампаніі Yara для заключэння новага кантракта. А таксама спроба разваліць стачку», — гаворыцца ў заяве.

Абмяркоўваць спыненне стачкі ў стачкаме гатовыя толькі пры выкананні патрабаванняў:

— прызнаць вынікі выбараў 09.08.2020 года несапраўднымі;

— спыніць пераслед за грамадзянскую пазіцыю;

— вызваліць усіх палітычных зняволеных і ўдзельнікаў мірных пратэстаў;

— завесці крымінальныя справы ў дачыненні да супрацоўнікаў сілавых структур, якія парушалі закон;

— правесці новыя сумленныя выбары;

— прыцягнуць Аляксандра Лукашэнку і Лідзію Ярмошыну да адказнасці.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930