Знайсці
21.01.2021 / 18:06РусŁacБел

Па два гады «хіміі». У Наваполацку вынеслі прысуды за жнівеньскія пратэсты

Суд горада Наваполацка 21 студзеня вынес прысуд па крымінальнай справы супраць Віктара Шаўра і Віталя Шыцікава па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя або актыўны удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак) за падзеі 10 жніўня ў Наваполацку. Суддзя Віталь Лапко асудзіў іх на два гады «хіміі» кожнага, паведамляюць праваабаронцы.

Нагадаем, Віктар Шаўра быў затрыманы ў Наваполацку ўвечары 10 жніўня. Віктар Шаўра быў прызнаны палітычным зняволеным, пазней яго выпусцілі пад падпіску. Віталь Шыцікаў таксама знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе.

Суд горада Наваполацка асудзіў Шаўру і Шыцікава на 2 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930