Знайсці
21.01.2021 / 17:06РусŁacБел

Меркель запатрабавала «неадкладна і вельмі тэрмінова» вызваліць Навальнага

Канцлер Германіі Ангела Меркель заклікала расійскія ўлады вызваліць палітыка Аляксея Навальнага, піша DW.

— Вядома, я патрабую неадкладна вызваліць спадара Навальнага. Федэральны ўрад лічыць, што гэта было б правільным. І вельмі тэрмінова, — адказала Меркель на пытанне DW на прэс-канферэнцыі ў Берліне ў аўторак, 21 студзеня.

Аляксей Навальны ў жніўні быў атручаны ў Расіі забароненым баявым атрутным рэчывам з групы «Навічок» і затым перавезены на лячэнне ў Нямеччыну. Пасля курсу рэабілітацыі ён 17 студзеня вярнуўся ў Расію і адразу ж быў затрыманы, а пасля арыштаваны на 30 сутак.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031