Знайсці
21.01.2021 / 16:27РусŁacБел

Ціханоўская просіць ЕС прафінансаваць вакцынацыю беларусаў ад кавіду

Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка адказаў на пытанне, чым адрозніваецца прапанова па вакцыне ад Ціханоўскай і ад той, пра якую казалі ўлады Беларусі.

«Цягам апошніх тыдняў мы правялі серыю кансультацый з прадстаўнікамі Еўракамісіі, па выніках якіх Святлана Ціханоўская звярнулася з просьбай паспрыяць правядзенню агульнанацыянальнай кампаніі вакцынацыі беларусаў. Такая кампанія магла б выратаваць тысячы жыццяў беларусаў і спыніць распаўсюд інфекцыі», — кажа Вячорка.

Па яго словах, гэта азначае, што кожны беларус атрымае магчымасць быць бясплатна вакцынаваным ад COVID-19; будзе выбар паміж некалькімі акрэдытаванымі вакцынамі (не толькі «Спадарожнік V»).

На ягоную думку, прапанова можа быць рэалізавана на практыцы наступным чынам:

— калі прымаецца станоўчае рашэнне ЕС, будзе неабходная згода Мінздароўя;

— імплементарам праекту мог бы быць ПРААН;

— прафінансаваць кампанію мог бы Еўрапейскі інвестыцыйны банк.

Кансультацыі з ЕС працягваюцца.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930