Знайсці
21.01.2021 / 16:21РусŁacБел

Суддзя Шаўцоў аштрафаваў бацьку семярых дзяцей за бел-чырвона-белыя жалюзі на вокнах

Яго аштрафавалі за жалюзі нават пасля таго, як ён паказаў афіцыйны адказ улад Мінска.

У судзе Мінскага раённага суда 21 студзеня разгледзелі справу Сяргея Мельянца: яго судзілі паводле па арт. 23.34 КаАП («Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў») за бел-чырвона-белыя жалюзі.

Да матэрыялаў справы, як піша Tut.by, быў прыкладзены адказ мінскіх уладаў на прадмет расфарбоўкі жалюзі, у якім дзяржорган растлумачыў, што неабходнасць размяшчэння фіранак, жалюзі, рулонных штор у кватэры вызначаецца ўласнікам у залежнасці ад яго жадання.

Але суддзя Віктар Шаўцоў палічыў іначай. Ён прызнаў Сяргея Мельянца вінаватым і прысудзіў яму штраф 870 рублёў.

Сяргей Мельянец жыве ў вёсцы Прылессе Мінскага раёна, ён бацька сямі дзяцей, вернік-баптыст.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера