Знайсці
21.01.2021 / 15:18

«Наша возьме абавязкова». Дырэктару шынамантажу далі тры гады хіміі за 9 жніўня і часова вызвалілі

Юры Савіцкі — дырэктар мінскай станцыі шынамантажу на Даўгабродскай. У выбарчую кампанію ён быў сябрам ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі, збіраў подпісы за яго вылучэнне ў кандыдаты ў прэзідэнты.

Павялічыць

За кратамі Юрый з 10 жніўня — шасцёра ў цывільным затрымалі яго на працы. 

Яго жонка Кацярына расказала «Нашай Ніве», што нечакана адчула вялікую хвалю салідарнасці:

«Напачатку сезону я напісала ў інстаграме, што каму не прынцыпова, дзе мяняць шыны, можна прыехаць на сэрвіс да нас. Вельмі шмат хто адгукнуўся. Прыязджалі нават тыя, у каго свой шынамантаж».

Спачатку на мужчыну завялі справу па артыкуле 293 (Масавыя беспарадкі, якія суправаджаліся пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці або ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады), але пасля перакфаліфікавалі артыкул на 342-гі (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). 

Юрыя абвінавачвалі ў тым, што ён аказваў відавочнае непадпарадкаванне міліцыі, перакрываў праезную частку, блакаваў рух транспарту, парушаў дзейнае заканадаўства аб масавых мерапрыемствах.

Сам мужчына казаў, што 9 жніўня сапраўды выходзіў увечары ў горад на знак пратэсту, але максімум, што рабіў, — выкрыкваў лозунгі, пісала «Вясна».

Павялічыць

Рашэнне па справе Савіцкага абвясцілі 21 студзеня.

Суддзя Кастрычніцкага раёна Аляксандр Рудэнка даў мужчыну тры гады хіміі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу — роўна столькі запрасіў пракурор.

Юрый выслухаў свой прысуд з усмешкай. Паспеў нават падміргнуць жонцы.

Мужчыну адразу пасля суда выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе, пакуль прысуд не ўступіць у сілу.

«Наша возьме абавязкова», — сказаў Юрый у першыя хвіліны выхаду на волю.

НЛ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28