Знайсці
21.01.2021 / 14:27РусŁacБел

Венгрыя стала першай краінай у ЕС, што ўхваліла расійскую вакцыну ад каранавіруса

Венгрыя ўхваліла прымяненне расійскі вакцыны ад каранавіруса «Спадарожнік V», а таксама вакцыны кампаніі AstraZeneca.

Пра гэта заявіў у чацвер прадстаўнік прэм'ер-міністра краіны Віктара Орбана, піша ТАСС са спасылкай на Reuters.

У сераду венгерскае інтэрнэт-выданне Index паведаміла, што Нацыянальны інстытут фармакалогіі і бяспекі харчавання Венгрыі завяршыў вывучэнне дакументацыі аб расійскай вакцыне «Спадарожнік V» і ўхваліў допуск гэтага прэпарата.

Кіраўнік МЗС краіны Петэр Сіярта адправіцца ў чацвер у Маскву для абмеркавання вакцыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930