21.01.2021 / 12:35
 
Лукашэнка запатрабаваў увесці ў Беларусі самыя жорсткія меры за нясплату падаткаў
Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе з кіраўніцтвам Саўміна.
«Капітальная задача для ўсіх прысутных — унясіце самыя жорсткія меры за парушэнне заканадаўства па падаткаабкладанні. Унясіце амерыканскія законы, якія дзейнічаюць у Злучаных Штатах. Давайце прымем іх. Ніхто крытыкаваць не будзе — аплот дэмакратыі. Там падаткаабкладанне рэгулюецца жорстка, і за нявыплату падаткаў там шалёныя тэрміны. А ў нас цэлыя галіны сыходзяць у цень, і мы на гэта спакойна глядзім», — цытуе словы Лукашэнкі БелТА.
У развіццё тэмы Лукашэнка выказаўся і пра заробкі ў канвертах. Ён падкрэсліў, што за падобныя парушэнні таксама павінна быць вельмі сур'ёзная адказнасць.
«Прыміце гэта да выканання неадкладна», — запатрабаваў ён.
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
«Будучыню бачу ў Крэве». Гутарка з першакурсніцай, якая пераехала з Украіны ў беларускую вёску і пачала размаўляць па-беларуску
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Беёнсэ з'явілася на публіцы ў празрыстай сукенцы ФОТА
 
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера