Знайсці
21.01.2021 / 12:11РусŁacБел

ДФР праводзіць праверку праваабарончай арганізацыі «Офіс па правах людзей з інваліднасцю»

Дэпартамент фінансавых расследаванняў КДК праводзіць праверку праваабарончай арганізацыі «Офіс па правах людзей з інваліднасцю»

Офіс падазраюць у магчымым неправамерным завалоданні грашыма, атрыманымі як дабрачынныя ўзносы і міжнародная дапамога для грамадзян Беларусі з інваліднасцю.

«ДФР КДК у парадку, прадугледжаным Крымінальна-працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь, праводзіць праверку ў дачыненні да службовых асоб асветніцкай праваабарончай установы «Офіс па правах людзей з інваліднасцю» і іншых асоб па пытаннях магчымага неправамернага завалодання ў перыяд з 2020 года па цяперашні час грашовымі сродкамі, атрыманымі ўстановай у выглядзе дабрачынных узносаў і міжнароднай дапамогі для мэт аказання дапамогі грамадзянам Беларусі з інваліднасцю», — сказана ў паведамленні.

Па выніках праверкі з улікам сабраных матэрыялаў будзе прынята рашэнне ў рамках дзейснага Крымінальна-працэсуальнага заканадаўства.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930