Знайсці
21.01.2021 / 11:25

Адкрылася «Беларуская акадэмія». Гэта, фактычна, беларускамоўны ўніверсітэт, толькі новага тыпу

У Польшчы пачала дзейнасць дыстанцыйна-стацыянарная адукацыйная платформа «Беларуская акадэмія», якая ажыццяўляе навучанне на беларускай мове з наступнай выдачай дыпломаў аб вышэйшай адукацыі еўрапейскага ўзору, піша Радыё Свабода

Павялічыць

За час кіравання Аляксандра Лукашэнкі ў ВНУ Беларусі былі ліквідаваныя беларускамоўныя патокі, а самі ўніверсітэты трапілі пад жорсткі палітычны і ідэалагічны кантроль. На фота: забастоўка студэнтаў у Мінску, 2020 год.

Навучэнцы будуць мець правы студэнтаў стацыянараў. Асаблівасць ідэі ў тым, што не ствараецца новая асобная навучальная ўстанова, а навучанне будзе ажыццяўляцца па-беларуску пры ўжо існуючых універсітэтах. Набор першай групы студэнтаў будзе адбывацца да 10 лютага. Пачатак заняткаў — з 15 сакавіка.

Ініцыятаркай стварэння «Беларускай акадэміі» стала прафесарка Святлана Куль-Сяльверстава, звольненая ў 2014 годзе з Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, якая цяпер працуе ў Беластоцкім тэхнічным універсітэце «Politechnika Białostocka».

«Мы рэалізавалі гэтую ідэю ўсяго за тры месяцы. Беларусы змогуць навучацца, не выязджаючы з Беларусі на ўвесь час. Пры гэтым студэнты маюць статус стацыянарнага навучання», — паведаміла Святлана Куль-Сяльверстава.

Павялічыць

У «Беларускай акадэміі» будуць выкладаць беларускія выкладчыкі:

«Прафесары, дацэнты, палова з якіх — тыя, каго з палітычных матываў пазбавілі працы. Ёсць калегі з Беларусі, але працуюць, напрыклад, у ЗША, Кітаі, Швецыі, Фінляндыі, Літве, Польшчы, як я. Усяго нас каля 70 выкладчыкаў з імёнамі, досьведам і кваліфікацыяй». У камандзе — былы дырэктар Інстытута сацыялогіі Генадзь Коршунаў, кандыдатка псіхалагічных навук Таццяна Сініца, прафесар Марына Мажэйка, а фізкультуру будзе весці знакаміты фітнэс-трэнер Павал Аракелян.

Першай спецыяльнасцю, на якую адкрылі набор, стала адміністраванне ў дзяржаўных органах і бізнэсе. Гэтая спецыяльнасьць адкрытая ў беластоцкай філіі Wyższa Szkoła Kadr Menedżerskich (Вышэйшая школа мэнэджмэнту).

«Мы не ствараем новую навучальную ўстанову. Мы заключаем дамовы з еўрапейскімі вышэйшымі навучальнымі ўстановамі на адкрыццё спецыяльнасцей для студэнтаў з Беларусі. Мы там выкладаем пераважна па-беларуску, але ёсць і выкладанне па-расейску, і адпаведна балонскаму працэсу. А выпускнікі будуць атрымліваць дыплом той навучальнай установы, у якой адкрываецца і вядзецца навучанне па пэўнай спецыяльнасці», — патлумачыла ініцыятарка «Беларускай акадэміі».

Святлана Куль-Сяльверстава таксама кажа, што навучацца ў «Беларускай акадэміі» могуць і тыя студэнты, якія цяпер атрымліваюць адукацыю ў беларускіх ВНУ:

«Такія студэнты змогуць адначасова атрымаць дзве адукацыі — з беларускім дыпломам у Беларусі і з еўрапейскім дыпломам у нас. Навучанне платнае, але мы вызначылі па мінімуме. Гэтыя грошы ідуць выключна на аплату выкладчыкаў, падаткі і тэхнічнае забеспячэнне навучальнага працэсу. У нас няма рэктара, сакратарак і кабінетаў».

Сьвятлана Куль-Сяльверстава кажа, што найбліжэйшым часам плануецца адкрыць набор абітурыентаў яшчэ на адну спецыяльнасць — мэнэджмэнт у тэлеСМІ і журналістыцы.

«Ёсьць дамоўленасць пачаць набор у сакавіку. Гэтая спецыяльнасць будзе адкрытая ў іншай установе — у Вышэйшай школе фінансаў у Беластоку», — паведаміла яна і дадала, што ў планах таксама дзейнасць па паслядыпломнай адукацыі.

Паводле яе слоў, у «Беларускай акадэміі» могуць вучыцца і тыя беларусы, якія вымушаныя былі ўцячы ва Ўкраіну, Польшчу ці Літву ад рэпрэсій у Беларусі.

СГ; інф. радыё «Свабода»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28