Знайсці
20.01.2021 / 19:08РусŁacБел

Лукашэнка і Пуцін пагаварылі па тэлефоне

Сёння вечарам адбылася тэлефонная размова прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з Аляксандрам Лукашэнкам.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін падрабязна абмеркавалі перспектывы актывізацыі разнапланавага супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы, узаемадзеянне ў ЕАЭС і іншых інтэграцыйных структурах, а таксама шэраг кадравых пытанняў.

Закранутыя актуальныя тэмы міжнароднага парадку дня і агульная сітуацыя, якая складваецца ў свеце.

Асаблівая ўвага нададзена тэматыцы барацьбы з распаўсюджваннем COVID-19. Пацверджаны раней дасягнутыя дамоўленасці аб працягу сумесных намаганняў і далейшай цеснай каардынацыі дзвюх краін па процідзеянні гэтай інфекцыі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930