Знайсці
20.01.2021 / 18:45РусŁacБел

МУС: Людзей у лідскім судзе затрымлівалі па крымінальнай справе аб хуліганстве

У Лідскім судзе сёння затрымалі людзей, якія прыйшлі падтрымаць электраманцёра Каспяровіча.

Як пазней удакладніў прадстаўнік МУС па Гродненскай вобласці Яўген Дудко, першасная інфармацыя пра «два дзясяткі» затрыманых некарэктная — затрымана было 8 чалавек, пяцёра з іх адпушчаныя без пратаколаў. 

«А трое апытаныя ў рамках крымінальнай справы па артыкуле 339 (Хуліганства) і таксама адпушчаныя. Крымінальная справа заведзеная па факце непрыстойных дзеянняў у судзе падчас абвяшчэння прысуду Вітольду Ашурку», — сказаў Дудко. 

Кім ініцыяваны крымінальны працэс Дудко дакладна не ведае, але, маўляў, дакладна не МУС: «Імаверна, пракуратура, баюся памыліцца», — сказаў прадстаўнік УУС Гродненскага аблвыканкама. 

Вядома, што лідчукі сустрэлі эмацыйнай рэакцыяй прысуд Вітольду Ашурку — у тым жа судзе 18 студзеня суддзя Максім Філатаў прысудзіў Ашурку 5 гадоў калоніі. Людзі пачалі крычаць Філатаву «Ганьба!» і падтрымліваць Ашурка. 

Чытайце: Актывіст з Лідскага раёна Вітольд Ашурак асуджаны на 5 гадоў калоніі 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930