Знайсці
20.01.2021 / 15:06РусŁacБел

У СІЗА пераблыталі Максіма Знака і Марыю Калеснікаву

Выпадак апісваецца ў тэлеграм-канале Віктара Бабарыкі.

Максім Знак і Марыя Калеснікава сустракаюцца з адвакатамі, паведамляе тэлеграм-канал, у кабінетах для асабліва небяспечных злачынцаў, якія прысуджаныя да пажыццёвага тэрміну або смяротнага пакарання.

У СІЗА на Валадарскага два такія кабінеты. Марыю і Максіма ад адвакатаў аддзяляюць глухія дзверы, невялікае акенца і сетка. Сустрэчы ж са следчымі праходзяць у звычайных кабінетах, але калі Марыя і адвакат павінны сустракацца далей у гэты дзень, то іх пераводзяць у адзін з двух асаблівых кабінетаў.

19 студзеня здарыўся казус. Людміла Казак чакала Марыю. Але замест падабароннай у кабінет завялі Максіма.

«Гэта не да мяне», — сказала Людміла канваірам.

«Не, гэта да вас», — прагучаў адказ і дзверы за Максімам Знакам зачынілі на замок.

Максім усміхнуўся, перадаў прывітанні. Аповед аб кароткай сустрэчы з Максімам падняў настрой і Марыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера